За тры дні датэрміновага галасавання афіцыйная яўка склала 19,43%

За тры дні датэрміновага галасавання афіцыйная яўка склала 19,43%

Амаль кожны пяты выбарца, або 19,43%, прагаласаваў на парламенцкіх выбарах датэрмінова. Такую афіцыйную статыстыку па выніках трох дзён падае сайт Цэнтрвыбаркама.

Гэта больш, чым было на парламенцкіх выбарах 2016 года. Тады за тры дні яўка склала 16,71%. 

Паведамляецца, што ў Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавалі ўжо 17,74% выбарцаў, у Віцебскай — 21,15%, у Гомельскай — 21,01%, у Гродзенскай — 18,49%, у Мінскай — 19,97%, у Магілёўскай — 21%, у сталіцы — 17,3%.

Незалежныя назіральнікі неаднаразова адзначалі, што датэрміновае галасаванне стварае магчымасці для фальсіфікацыяў на выбарах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі