За гэтую даведку 18-гадовы жыхар Віцебска стаў фігурантам крымінальнай справы

За гэтую даведку 18-гадовы жыхар Віцебска стаў фігурантам крымінальнай справы

У Віцебску распачалі крымінальную справу ў дачыненні да 18-гадовага мясцовага жыхара. Навучэнец прафліцэю падрабіў дакумент пра тое, што ён з'яўляецца школьнікам і мае права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце. У лютым хлопец паказаў гэтую самаробную даведку ў аўтобусе кандуктару. Аднак у жанчыны ўзніклі сумненні, што дакумент сапраўдны — пазначаны ў ёй адрас школы не супадаў з рэальным. У выніку яго атрымалі для вывучэння міліцыянеры.

Эксперты высветлілі, што даведка і пячаткі на ёй былі выраблены на каляровай друкарцы. Што да "друкара", то ён у згаданай школе ніколі не вучыўся. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "падробка дакумента", паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі