За бальнічным лістом кантактам першага ўзроўню ісці ў паліклініку неабавязкова

30-я гарадская паліклініка Мінска / sb.by​
30-я гарадская паліклініка Мінска / sb.by​

Тэрапеўты паліклінік пры наведванні пацыентаў з COVID-19 цяпер могуць выпісваць бальнічныя лісты кантактам першага ўзроўню, гэта права прадугледжана пастановай Саўміна №705 ад 7 снежня 2020 года, паведамляе телеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

Маніторынгавая група паліклінікі падчас наведвання пацыента атрымала права на месцы вызначаць факт сумеснага пражывання, узровень кантакту і адкрываць лісток непрацаздольнасці.

Кантакты першага ўзроўню маюць права на бальнічны, аднак тэсты на COVID-19 з лістапада ім робяць у строга абумоўленых сітуацыях. Згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя, ПЛР-тэст або аналіз крыві на антыцелы ў кантактаў 1-га ўзроўню бяруць толькі пры наяўнасці клінічнай сімптаматыкі. "Калі сімптомаў няма — 10 дзён назіранне з выдачай лістка непрацаздольнасці, на 10-ы дзень — закрыццё лістка", тлумачыла ў лістападзе парталу TUT.BY, як гэта працуе, доктар з 10-й паліклінікі Мінска.

Нагадаем, раней на фоне няпростай эпідсітуацыі ў мінскіх паліклініках адмянілі ўсю планавую медыцынскую дапамогу. Гэта было зроблена, каб знізіць нагрузку на лекараў і зменшыць рызыкі для нехварэючых на COVID-19 грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі