З віцебскага тэатра звольнілі рэжысёра, які паставіў спекталь пра паўстанне

З Нацыянальнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску звольнілі мастацкага кіраўніка Міхаіла Краснабаева. Менавіта ён паставіў у лістападзе 2021-га спектакль "Тыль" па п'есе Рыгора Горына — пра паўстанне супраць тыраніі.

Адразу пасля прэм'еры спектакль быў забаронены, а ў калектыве пачаліся звальненні. 1 снежня 2021-га быў звольнены дырэктар тэатра Аляксандр Старых. У студзеня 2022 года з тэатра былі звольненыя акцёры Юлія Крашэўская і Арцём Герак, якія гралі ў гэтым спектаклі. 

Цяпер кантракт не працягнулі з Краснабаевым. 

Неафіцыйна паведамлялася, што чыноўнікам не спадабалася выкарыстанне чырвоных стужак на сцэне і лозунг "Жыве Фландрыя!"

Міхаіл Краснабаеў працаваў у Коласаўскім тэатры з 1985 года — быў спярша акторам, потым рэжысёрам. Сярод яго пастановак — "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" і "Леаніды не вернуцца на зямлю" паводле раманаў Уладзіміра Караткевіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.