З СІЗА КДБ пачалі выпускаць палітвязняў

З СІЗА КДБ пачалі выпускаць палітвязняў

Бізнесмену і сябру выбарчага штабу Віктара Бабарыкі Юрыю Васкрасенскаму а таксама дырэктару мінскага офісу кампаніі PandaDoc Дзмітрыю Рабцэвічу змянілі меру ўтрымання. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

Абодва, разам з яшчэ з 10-цю праціўнікамі Лукашэнкі, знаходзіліся ў СІЗА КДБ і былі на ўчорашняй сустрэчы з кіраўніком Беларусі. Пры чым, так проста сядзелі акурат па правую і левую руку ад Лукашэнкі. Жонка Васкрасенскага сказала "Радыё Свабода", што яе муж цяпер пад хатнім арыштам.

Юрый Васкрасенскі — былы дэпутат Мінскага гарадскога Савета, кіраўнік кампаніі-рэзідэнта ПВТ, а таксама шэрага кампаній, якія займаюцца оптавым і рознічным гандлем. Быў затрыманы 13 жніўня. Дарэчы, менавіта ён двойчы даваў інтэрв'ю БТ, дзе нібыта каяўся за нейкія "грахі".

У сённяшнім інтэрв'ю, якое паказала праграма "Панарама", Васкрасенскі кажа, што сустрэча з Лукашэнкам завяршылася канструктыўна, хоць і прайшла на павышаных танах. Прадпрымальнік паведаміў, што яму даручана падрыхтаваць прапановы па папраўках у Канстытуцыю і выкласці падыходы да вызвалення шэрагу людзей, якія "не так сацыяльна небяспечныя для нашай краіны, як здавалася на першым этапе".

Дзмитрый Рабцэвіч разам яшчэ з трыма супрацоўнікамі PandaDoc быў затрыманы 2 верасня. Супраць яго была заведзена крымінальная справа па артыкул аб крадзяжы шляхам злоўжывання паўнамоцтвамі, якая прадугледжвае да 12 гадоў турмы. У той жа "Панараме" Рабцэвіч заявіў, што мае намер далей займацца бізнесам, таму што на ПВТ "створаны ўсе ўмовы, каб плаціць нармальныя заробкі, развівацца, будаваць будучыню разам".

Сярод тых, каго ўчора яшчэ мы назіралі за сталом "перамоваў" з Лукашэнкам — Віктар і Эдуард Бабарыкі, Віталь Шкляраў, Лілія Уласава, Саша Васілевіч, Максім Знак. Ілля Салей і іншыя. Спадзяемся, яны таксама неўзабаве выйдуць на волю, хоць і не выступалі пакуль на БТ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі