Вы тут

З просьбай пра прытулак у Літве за няпоўныя 4 месяцы звярнуліся 59 беларусаў

Літоўская мяжа

З просьбай пра палітычны прытулак у Літве з пачатку 2022 года звярнуліся 59 беларусаў і 36 расіян. Як матыў яны часцей за ўсё ўказваюць палітычны пераслед. І нежаданне ваяваць ва Украіне.

"У нас быў выпадак, калі грамадзянка Расіі прыехала ў Райгардас на ровары. У Кяне пасажыр калінінградскага цягніка, грамадзянін Расіі, падраў свае дакументы, каб яго не вярнулі ў Беларусь. Потым гэтыя людзі падалі заявы з просьбай даць ім прытулак", — расказвае намеснік кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Антанас Мантвідас. Ён пагаджаецца, што знішчаць дакументы — дрэннае рашэнне, але падкрэслівае, што кожны чалавек сам вырашае, як быць.

Тых, хто просяць прытулак, змяшчаюць у спецыяльныя памяшканні на заставах. Іх асабістыя звесткі правяраюцца па базе даных краін Шэнгенскай зоны. У іх бяруць адбіткі пальцаў і перадаюць у сістэму Eurodac. Пазней САГГ перадае інфармацыю Дэпартаменту міграцыі, які вырашае пытанне прадастаўлення прытулку або часовай абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.