Вы тут

З Мінскага электратэхнічнага завода звольнілі 25 забастоўшчыкаў

Аляксандр Лукашэнка раней даў зразумелы пасыл дырэктарам: забастоўшчыкаў звальняць / З архіву БЕЛТА

З Мінскага электратэхнічнага завода звольнілі 25 забастоўшчыкаў, перадае БелаПАН. Сярод іх — вядучы інжынер Віталь Чычмароў, які мае больш за 20 гадоў стражу працы. Паводле яго слоў, пра звальненне ён даведаўся, знаходзячыся ў адпачынку. Афіцыйная прычына — "нанясенне страт прадпрыемству", неафіцыйная — пазіцыя Чычмарова па адносінах да страйку і таго, што адбываецца ў краіне.

Раней гендырэктар прадпрыемства Аляксандр Радзевіч выдаў загад аб забароне забастовак, мітынгаў і сходаў на прадпрыемстве. Аднак 26 кастрычніка быў арганізаваны страйк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.