З 22 снежня трапіць з Мінска ў Стамбул можна будзе хутчэй

Самалет Southwind Airlines 

Самалет Southwind Airlines  / frankfurtflyer.de

Дабрацца з Мінска ў Стамбул (або ў краіны ЕС праз Стамбул) з 22 снежня можна будзе не толькі з "Белавія". Палётную праграму адкрывае турэцкі авіяперавозчык Southwind Airlines. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".  

Час у дарозе з Southwind Airlines складзе 3 гадзіны 45 хвілін. Для параўнання, "Белавія" траціць на гэтую дарогу больш за пяць гадзін.

У паведамленні пра адкрыццё маршруту гаворыцца, што авіякампанія Southwind Airlines была створаная ў 2022 годзе, аэрапортам яе базавання з'яўляецца курортны горад Анталья. Кампанія "ўпершыню прыходзіць на беларускі рынак" і "ў рэгулярнай маршрутнай сетцы авіяперавозчыка Мінск зробіцца першым міжнародным кірункам са Стамбула".

Між тым рэсурс MotolkoHelp мяркуе, што турэцкай гэтая авіякампанія з'яўляецца толькі на паперы, а па сутнасці яна расійская. Паводле звестак рэсурсу, кампанія выкарыстоўвае самалёты і персанал расійскай авіякампаніі Nordwind Airlines. Southwind Airlines з'явілася пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны. Яна стваралася для перавозкі расійскіх пакетных турыстаў на турэцкія курорты на фоне ўвядзення санкцый.

Турэцкі нацыянальны авіяперавозчык Turkish Airlines цяпер не лётае ў Беларусь, у тым ліку праз санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі