З 19 верасня расіянам закрываюць уезд не толькі краіны Балтыі, але і Польшча

З 19 верасня расіянам закрываюць уезд не толькі краіны Балтыі, але і Польшча

З 19 верасня расіяне не змогуць уязджаць у Польшчу і краіны Балтыі па Шэнгену. Варшава далучылася да ініцыятывы Вільні, Рыгі і Таліна, піша "Бі-Бі-Сі". Забарона будзе тычыцца ўсіх шэнгенскіх віз, незалежна ад таго, якія краіны іх выдалі, заявіў у чацвер кіраўнік эстонскага МЗС Урмас Рэйнсалу.

У сумеснай заяве краіны падкрэсліваюць, што "паездкі ў ЕС адносяцца да прывілеі, а не правоў чалавека". Рашэнне тлумачыцца клопатам пра нацыянальную бяспеку.

Выключэнні будуць зробленыя толькі для грамадзян Расіі, якія едуць, каб пабачыцца з блізкімі сваякамі або па іншых гуманітарных прычынах.

Фінляндыя не далучылася да ідэі забароны грамадзянам РФ на ўезд на сваю тэрыторыю. Улады краіны выказалі меркаванне, што такія рашэнні павінны прымацца на ўзроўні Еўрасаюза. Пры гэтым Фінляндыя значна скараціла колькасць выдаваных расіянам віз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі