Вы тут

З 1 сакавіка беларусы змогуць трапіць у Грузію

Тбілісі, 23 лютага 2020-га: паліцыя штурмуе офіс апазіцыйнай партыі / Reuters

З 1 сакавіка беларусы змогуць трапіць у Грузію. У гэтай краіне здымаюць шэраг абмежаванняў, уведзеных для барацьбы з каранавірусам. Каб прыляцець у Грузію, трэба мець адмоўны ПЦР-тэст на каранавірус, зроблены не пазней, чым за 72 гадзіны да ўезду. Сухапутныя межы краіны па-ранейшаму застануцца закрытымі для турыстаў.

Грузіны ўжо рыхтуюцца да прыезду замежнікаў. З заўтрашняга дня адкрыюцца гатэлі на горных курортах, а з 8 сакавіка па ўсёй краіне зноў запрацуюць рэстараны (праўда, толькі ў закрытых памяшканнях).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.