Вы тут

Юлія Чарняўская пасля выпіскі з лякарні не з'явілася дома

Юлія Чарняўская / Еўрарадыё

Саўладальніца партала TUT.by Юлія Чарняўская не з’явілася дома пасля выпіскі са шпіталя. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала яе дачка Яўгенія. Дзе маці, яна не ведае.

"З больніцы яе выпісалі (высветліла гэта толькі дзякуючы сіле Фэйсбука і вам, дарагія сябры. Вядома ж ніякія органы і бальніцы мне не тэлефанавалі). Але мама не дома. Мама не ў бальніцы. А дзе яна з 10-й раніцы?" напісала Яўгенія.

Ва ўдавы заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера сёння, верагодна, адбыўся ператрус па "справе TUT.by". Пасля гэтага Юлію Чарняўскую даставілі 1-ю гарадскую клініку з гіпертанічным крызам. Пры гэтым яе суправаджаў канвой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.