Вы тут

Яшчэ дзве беларускі прызнаныя праведніцамі народаў свету

Падчас цырымоніі / БелаПАН

Яшчэ дзве беларускі прызнаныя праведніцамі народаў свету. Гэта — Любоў Дзьякава і Таццяна Лосева, якія ратавалі яўрэяў ад нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны. Медалі і дыпломы праведнікаў народаў свету ад пасла Ізраіля Алекса Гольдмана-Шаймана атрымалі іх нашчадкі, перадае БелаПАН.

Цырымонія прайшла 8 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.

На пачатак мінулага года ў свеце налічваліся 27 712 праведнікаў, з якіх 669 — жыхары Беларусі.

Медалі праведнікаў / БелаПАН

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.