Ярмошына пра студэнтаў на датэрміновым галасаванні: гэта не загон, а агітацыя

Ярмошына пра студэнтаў на датэрміновым галасаванні: гэта не загон, а агітацыя

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не лічыць, што ў Беларусі ідзе масавы загон студэнтаў на датэрміновае галасаванне. Па яе словах, якия перадае TUT.by, кіраўніцтва ВНУ займаецца выхаваннем "інфантыльнага маладога пакалення".

"Усё тое, пра што паведамляецца, гэта не загон, а агітацыя — настойлівае запрашэнне прыйсці на ўчастак. Загон — гэта тады, калі існуе прымус, калі ў дачыненні да людзей прымяняецца пагроза. Калі пагрозы няма, гэта ўсяго толькі агітацыя", — патлумачыла чыноўніца сваё разуменне.

Разам з тым старшыня ЦВК прызнае, што з выпадкамі, калі студэнтам пагражаюць не даць месца ў інтэрнаце, калі яны не прагаласуюць датэрмінова, трэба разбірацца асобна. На яе думку, у такіх выпадках можна казаць аб прымусе. 

"Калі проста настойлівае запрашэнне, а я чытала менавіта пра гэта, то гэта не больш і не менш, як проста агітацыя за ўдзел у выбарах. Гэта выхаванне інфантыльнага маладога пакалення, з іх робяць сапраўдных адказных грамадзян. Пагрозы незаконныя, запрашэнні — законныя", — кажа Ярмошына.

Заявы назіральнікаў пра завышэнне яўкі чальцамі выбарчых камісій старшыня ЦВК пракаментавала наступным чынам: іх правераць пры падліку галасоў. Пагатоў, што галасы з датэрміновага галасавання лічацца асобна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі