Вы тут

Якубаў: галоўная задача беларусаў сёння “людзьмі звацца” — у гэтым і наша ідэя

Віктар Якубаў / Еўрарадыё

19 траўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат гістарычны навук Віктар Якубаў.

Асноўнай рысай беларусаў заўсёды была шчырасць. Сёння для нас захаванне гэтай шчырасці, сумленнасці, любові да сваёй краіны і сваёй сям’і з’яўляецца самым галоўным. Бо толькі тады, калі мы будзем шчырымі, сумленнымі і будзем любіць сваю краіну — толькі тады і будзе “Жыць Беларусь”, перакананы Віктар Якубаў.

Пра тое, якую ролю гісторыя адыгрывае ў фармаванні грамадства і нацыі, ці надоўга “прачнуліся” беларусы і калі мы нарэшце будзем “людзьмі звацца”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віктарам Якубавым

Замовіць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.