Як у беларускай вёсцы адзначаюць Улассе — свята ў гонар каровак і коней

Як у беларускай вёсцы адзначаюць Улассе — свята ў гонар каровак і коней

У вёсцы Лукі Карэліцкага раёна адноўленая старажытная традыцыя — на мяжы зімы і вясны ладзіць свята ў гонар свойскай жывёлы. Кароўкі і коні і сёння дужа дапамагаюць людзям у гаспадарцы.

На Уласа, якога лічылі апекуном свойскай жывёлы, яе пакідалі без працы і добра кармілі. Таксама было прынята аб'язджаць маладых коней. Вяскоўцы ладзілі свята, а калі яно выпадала на Масленічны тыдзень, казалі адно аднаму: "На Аўласа бяры каўшом масла".

Сёння адноўлены абрад праводзіцца ў Луках у трэці раз — і, натуральна, выглядае абсалютна не так, як у часы нашых продкаў. Ды і "адноўлены" — занадта гучнае слова. Свята нагадвае невялічкія "Дажынкі": людзі ўпрыгожваюць коней і колы, а пасля з песнямі катаюць усіх ахвочых па аграгарадку. На фоне бюста Леніну колы выглядаюць эпічна!

На плошчы каля Дома культуры ладзіцца невялікая імпрэза з "дзедам" і "бабай", чый "конь" круціцца ў карагодзе з гледачамі. Глядзіце рэпартаж Еўрарадыё з Лукаў!

 

Як у беларускай вёсцы адзначаюць Улассе — свята ў гонар каровак і коней
Як у беларускай вёсцы адзначаюць Улассе — свята ў гонар каровак і коней
Як у беларускай вёсцы адзначаюць Улассе — свята ў гонар каровак і коней

Тут як тут "есаул" віртуальнага "Беларускага казацкага войска", які катае дзяцей на сваім кані Ляльцы. Пра стварэнне "казацкага войска" па ўзоры расійскага яшчэ ў лютым 2016 года казаў экс-кандыдат у прэзідэнты і будучы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Улаховіч. Наколькі вядома Еўрарадыё, далей за гэтыя размовы справа не пайшла. Што не перашкаджае людзям называць сябе "есауламі" і г.д., і займацца "патрыятычным выхаваннем" беларускай моладзі.

Як у беларускай вёсцы адзначаюць Улассе — свята ў гонар каровак і коней

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі