Як прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Новым годам
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа павіншаваў беларусаў з Новым годам. Ён апублікаваў беларускамоўны твіт. Наўседа згадаў, што ў 2020-м беларускаму народу "выпала гістарычнае выпрабаванне — і біч ковіду, і крывавая барацьба за свабоду і дэмакратыю". Ён піша, што побач з беларусамі ў іх барацьбе "Літва і ўвесь ЕС".
Прэзідэнт Літвы пажадаў беларусам "цярпення, трываласці і веры", а таксама, каб іх надзеі ў 2021 годзе спраўдзіліся.
Гітанас Наўседа павіншаваў і ўкраінскі народ — напісаў на ўкраінскай мове твіт.
Беларускаму народу сёлета выпала гістарычнае выпрабаванне – і біч ковіду, і крывавая барацьба за свабоду і дэмакратыю. У вашай барацьбе Літва і ўвесь ЕС – разам з беларускай грамадой! Цярпення, трываласці і веры! Жадаю, каб вашы надзеі ў новым годзе спраўдзіліся! pic.twitter.com/asRfRfhXVE
— Gitanas Nausėda (@GitanasNauseda) December 31, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.