Апублікаваны даклад Незалежнай міжнароднай камісіі па расследаванні парушэнняў ва Украіне, створанай Саветам ААН па правах чалавека. У ім пералічваюцца шматлікія ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці і парушэнні гуманітарнага права Расіяй падчас вайны супраць Украіны. Сярод іх — катаванні, згвалтаванні, незаконнае пазбаўленне волі, наўмысныя забойствы, удары па аб'ектах энергетычнай інфраструктуры.
Камісія падкрэслівае, што вываз Расіяй украінскіх дзяцей — гэта ваеннае злачынства. Былі вывучаны 164 выпадкі. Украінскі бок заяўляе пра 16221 украінскае дзіця, вывезенае ў Расію. Украіна дамагаецца вяртання гэтых дзяцей на радзіму.