Выхадныя будуць цёплымі — да +30 па поўдні

Выхадныя будуць цёплымі — да +30 па поўдні

20 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па паўночным усходзе Віцебшчыны, а ўдзень месцамі па поўдні краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы: уначы слабы, удзень умераны. 

Уначы прагназуецца 8-14 вышэй за нуль, удзень чакаецца ад +20 па паўночным усходзе да +28 па поўдні краіны. 

21 ліпеня ўдзень будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку прагназуецца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 
Уначы тэрмометры пакажуць 10-17 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +23...+29. Па поўдні Беларусі месцамі прагназуюць да 30 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі