Вы тут

Выдавецтва "Янушкевіч" адкрывае ў Мінску новую кнігарню

"Кнігаўка" па вуліцы Змітрака Бядулі / Выдавецтва "Янушкевіч"

Прыватнае беларускае выдавецтва "Янушкевіч" у панядзелак, 16 траўня, адкрывае ў Мінску новую кнігарню. Яна атрымала назву "Кнігаўка" і знаходзіцца па вуліцы Змітрака Бядулі, 6. Працуе штодня ад 11-й да 20-й гадзіны (толькі ў нядзелю ад 12-й да 18-й).

"Мы не плануем гучнага адкрыцця, але падрыхтавалі некалькі цікавостак для нашых чытачоў",піша выдавецтва.

У сакавіку 2022-га выдавецтва "Янушкевіч" засталося без офіса — выдаўцоў папрасілі тэрмінова пакінуць арандаваныя памяшканні. А летась на некалькі месяцаў арыштоўваліся яго рахункі. Выдавецтва друкуе сучасных беларускіх аўтараў, а таксама перакладае на беларускую мову сусветныя бестселеры (сярод іх — "Гары Потэр" і "Уладар Пярсцёнкаў").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.