Вы тут

Вядомая настаўніца Ганна Севярынец запісала рэп пра "беларусіцу"

Ганна Севярынец / Еўрарадыё

Педагог і пісьменніца Ганна Севярынец зачытала рэп. Кампазіцыя называецца "Беларусіца" і прысвечаная настаўнікам беларускай мовы.

Ідэя належыць музыканту і паэту Алесю Плотку. У запісе разам з Севярынец бралі ўдзел школьніца Ульяна (Atesta) і студэнт Стэфан.

"Дасведчаныя людзі кажуць, што адзін з канцэптаў рэпу — "рэспект". Для мяне наш праект — мой рэспект усім, хто стварае, выкладае, чытае, слухае і глядзіць беларускае", — адзначыла Ганна Севярынец.

У тэксце адно за адным гучаць пытанні пра класікаў беларускай літаратуры — чаму яны зрабілі так, а не інакш, чаго хацелі дамагчыся. І галоўнае, як іх ідэі выяўляюцца і адлюстроўваюцца ў сучасным жыцці. Гэтыя пытанні школьніца і студэнт і адрасуюць сваёй "беларусіцы". У прыватнасці, у трэку гучаць такія радкі:

"І навошта гэта ўсё, гэта ўсё табе навошта,

Што хавае твая чарговая плошча,

У якім жахлівым сне гэта ўсё магло прысніцца?

Ты спытайся ў сваёй беларусіцы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.