ВПС Ізраіля разбурылі будынак з карпунктамі Associated Press і Al Jazeera

Будынак, дзе знаходзіліся офісы AP і Al Jazeera паваліліся пасля ізраільскіх ракетных удараў па горадзе Газа, 15 траўня 2021 года / Reuters
Будынак, дзе знаходзіліся офісы AP і Al Jazeera паваліліся пасля ізраільскіх ракетных удараў па горадзе Газа, 15 траўня 2021 года / Reuters

ВПС Ізраіля разбурылі 12-павярховы будынак, дзе размяшчаліся карпункты Associated Press і Al Jazeera ў сектары Газа. У доме таксама было каля 60-ці кватэр. Пасля папярэджання ізраільскіх ваенных людзі з будынка былі эвакуяваныя. На эвакуацыю ім далі гадзіну.

Паводле ізраільскага боку, у будынку акрамя офісаў журналістаў знаходзіўся офіс разведвальнага штаба руху ХАМАС. На пытанне аб тым, навошта трэба было руйнаваць жылы дом, прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля Ёнатан Конрыкус заявіў, што магчымасці знесці толькі аб'екты ХАМАСу, не было.

Праўда, журналісты агенцтва Associated Press паведамілі, што ніякіх прыкмет таго, што ў будынку знаходзіцца ХАМАС, не заўважалі.

"Мы прама заявілі ізраільцянам, што забяспечанне бяспекі журналістаў і незалежных СМІ з'яўляецца першаснай задачай", — адрэагавала на інцыдэнт у твітары прэс-сакратарка Белага дома Джэн Псакі.

Як паведамляе тэлеканал "Настоящее время", карэспандэнцкі пункт AP займаў верхні паверх і тэрасу на даху разбуранага будынка цягам 15-ці гадоў. Адсюль у перыяды абвастрэння канфліктаў журналістам адкрываўся панарамны агляд баявых дзеянняў, а відэакамеры агенцтва кругласутачна здымалі пускі ракет з боку ХАМАСа і ўдары ў адказ Ізраіля.

Кіраўнік Associated Press Гары Пруіт кажа, што ў кампаніі "шакаваныя і напалоханыя" дзеяннямі ізраільскіх вайскоўцаў. У Al Jazeera атаку на будынак лічаць спробай, "закліканай перашкодзіць журналістам выконваць свой святы абавязак па інфармаванні свету і асвятленню падзеі на месцах".

У ноч на нядзелю 16 траўня баевікі ХАМАСа працягнулі абстрэл Ізраіля, а ізраільскія ваенныя нанеслі новыя ўдары па сектары Газа. Гэта самы буйны ваенны канфлікт на гэтай тэрыторыі з 2014 года, ён доўжыцца ўжо сем дзён. У апошнім відэазвароце кіраўнік Ізраіля, Біньямін Нетаньяху, заявіў, што авіяўдары па Газе будуць працягвацца "столькі, колькі спатрэбіцца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі