Восенню 2020-га ў Беларусі затрымалі 149 студэнтаў

Восенню 2020-га ў Беларусі затрымалі 149 студэнтаў

З'явілася статыстыка па ўдзеле беларускіх студэнтаў у пратэстах восенню 2020-га. Задзіночанне беларускіх студэнтаў і Студэнцкая ініцыятыўная група сабралі звесткі пра затрыманне 149 студэнтаў (107 хлопцаў і 42 дзяўчыны). Па няпоўных даных, не менш за 32 чалавекі былі асуджаны на адміністрацыйны арышт (у сярэднім — 12 сутак), як мінімум 25 чалавек аштрафаваны (у сярэднім каля 180 долараў пры мінімальнай студэнцкай стыпендыі каля 30 долараў), паведамляе zbsunion.by.

"Самым абуральным выпадкам затрымання" лічыцца сітуацыя са студэнтам БДУІР Змітром Мазурам, якога схапілі невядомыя каля ВНУ, а пасля асудзілі на 38 (23+15) сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі