Віктара Бабарыку выпусцілі з штрафнога ізалятара пасля 10 сутак

Міліцыя каля дзвярэй штаба Віктара Бабарыкі / Еўрарадыё
Міліцыя каля дзвярэй штаба Віктара Бабарыкі / Еўрарадыё

 

Віктар Бабарыка выйшаў з ШЫЗА. Ён правёў там 10 сутак нібыта за канфлікт з сукамернікам, які лаяўся ў размове на падвышаных танах.

— Віктар Дзмітрыевіч адчувае сябе здавальняюча. Праўда, з перапіскай па ранейшаму праблемы — лісты яму не перадаюць, — паведамляецца ў телеграм-канале Бабарыкі.

Віктар Бабарыка знаходзіцца ў наваполацкай калоніі. Яго паставілі на прафілактычны ўлік як "схільнага да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяў". Таксама Бабарыка правёў 10 сутак у ШІЗА ў траўні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі