Відэа "Беларусі не стане 9 снежня?" вярнулі на Youtube... 14 снежня

Пуцін і Лукашэнка
Пуцін і Лукашэнка

Youtube разблакаваў ролік відэаблогера пра інтэграцыйныя апетыты Расіі. Поўнае песімістычных прагнозаў відэа пад назвай "Беларусі не стане 9 снежня?" зноў стала дасяжным... 14 снежня! І, што характэрна, яго ўсё яшчэ можна паглядзець з Беларусі, бо "паглыблення інтэграцыі" 8 снежня не адбылося.

Як паведамлялася раней, антыінтэграцыйныя відэа было выдаленае з Youtube за парушэнне правілаў у дачыненні бяспекі дзяцей. Верагодна, яно было заліта на відэахостынгу як ролік для дзяцей, а гэта цалкам асобная катэгорыя відэа, якое рэкамендуецца дзіцячай аўдыторыі. Блогер падаў апеляцыю, аднак аператыўна аднавіць ролік не ўдалося.

Блогер выказаў здагадку, што блакіроўка адбылася з-за масавых скаргаў ботаў і бяздзейнасці мадэратараў сервісу, і паабяцаў вырашыць праблему праз галоўны офіс YouTube.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі