Вераніка Цапкала прапанавала апанентам улады апазнавальны знак

Вераніка Цапкала прапанавала апанентам улады апазнавальны знак

Удзельніца аб'яднанага штаба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Вераніка Цапкала зноў згадала пра белы бранзалет. Яна прапаноўвала яго яшчэ на перадвыбарчым мітынгу Ціханоўскай 19 ліпеня ў Мінску. Паводле яе слоў, прыхільнікі перамен маглі б прыйсці з белымі бранзалетамі 9 жніўня на галасаванне і паказаць, што іх большасць. 20 ліпеня ў стрыме Радыё Свабода Цапкала прапанавала не чакаць 9 жніўня, а пачаць насіць бранзалеты ўжо цяпер.

"Давайце з сённяшняга дня ўсе пачнем насіць белыя бранзалеты, — кажа Вераніка Цапкала. — Яго зрабіць вельмі лёгка з любых падручных матэрыялаў: кавалка тканіны, ці белай паперы, ці проста кавалка бінта. Белы колер азначае новае жыццё, чысціню. Белы колер, белы бранзалет будзе азначаць толькі тое, што вы супраць дзейнай улады. І тады мы насамрэч убачым, якая вялікая колькасць нас... Таму пачынаючы з гэтага дня, калі ласка, зрабіце сабе белы бранзалет і пачынайце яго насіць".

Вераніка Цапкала — жонка палітыка, прадпрымальніка, экс-кіраўніка беларускага Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы, якога не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі