Вайцюшкевіч з РСП знялі мілы кліп пра “Валёначак святога Мікалая”

Вайцюшкевіч з РСП знялі мілы кліп пра “Валёначак святога Мікалая”

Зміцер Вайцюшкевіч і гурт “Разбітае сэрца пацана” выпусцілі калядную песню і кліп “Валёначак святога Мікалая” на верш Уладзіміра Някляева. Вайцюшкевіч кажа, што сёлета яму падалося, што песня мусіць гучаць з партугальскімі ці кубінскімі матывамі, у стылі фаду і сальсы. А таксама яму захацелася сумясціць сваю “сур’ёзнасць” з гумарам РСП. Рэжысёрам кліпа выступіў Сяргей Торбік.

Канцэртная прэзентацыя новай песні адбудзецца на калядным канцэрце Змітра Вайцюшкевіча 7 студзеня ў Палацы Культуры імя Шарко. У першым аддзяленні прагучаць тэматычныя святочныя кампазіцыі, у другім — найлепшыя песні з розных альбомаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі