Валанцёраў Еўрагульняў папярэдзілі: ніякіх цыгарэт, алкаголю і наркотыкаў

Валанцёраў Еўрагульняў папярэдзілі: ніякіх цыгарэт, алкаголю і наркотыкаў

4 чэрвеня больш за 120 будучых валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў сабралі на стадыёне "Дынама" на трэнінг. Размаўляла з імі Марыя Воінава, вядучы спецыяліст па арганізацыі працы валанцёрскіх цэнтраў дырэкцыі гульняў. Яна пазнаёміла маладых людзей са спецыфікай працы на аб'екце.

Як інфармуе minsknews.by, хлопцаў і дзяўчат папярэдзілі, каб яны мелі з сабой акрэдытацыю і поўны камплект формы. Іх "настойліва папрасілі на працы не курыць, не прымаць алкаголь і наркотыкі, не рабіць стаўкі і не перапрадаваць білеты, не раскрываць канфідэнцыйную інфармацыю". У выпадку парушэння гэтых патрабаванняў з імі развітаюцца. Валанцёрам таксама забаронена чапляцца да спартсменаў, медыйных асобаў і VIP-персонаў, прасіць у іх аўтографы і сумесныя фота.

Агулам на II Еўрапейскіх гульнях збіраюцца задзейнічаць 8 тысяч валанцёраў, яшчэ 700 чалавек будуць знаходзіцца ў рэзерве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі