Ваенны парад у Мінску пачнецца а 21-й гадзіне

Ваенны парад у Мінску пачнецца а 21-й гадзіне

Ваенны парад у беларускай сталіцы з нагоды Дня незалежнасці РБ пачнецца а 21-й гадзіне каля стэлы "Мінск — горад-герой". У ім будзе задзейнічана больш за 5 тысяч вайскоўцаў, амаль 300 адзінак тэхнікі, каля 50 самалётаў і верталётаў. Парад будзе паказаны ў жывым эфіры на беларускіх тэлеканалах.

Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", у 22:20 ва ўсіх абласных цэнтрах нашай краіны прагрымяць салюты. У сталіцы залпы будуць дадзены з шасці агнявых пазіцый (парк Перамогі, пляцоўкі каля вёсак Зацень і Навінкі, былога аэрапорта Мінск-1, мікрараёна Чыжоўка і ваеннага гарадка Уручча).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі