Ва Украіне збіраюцца пабудаваць завод Bayraktar

Ва Украіне збіраюцца пабудаваць завод Bayraktar. Уладальнік кампаніі ўжо набыў зямельны ўчастак ва Украіне, распрацаваў праект завода і гатовы яго рэалізаваць, паведамляе УНІАН.

Украінскі ўрад зацвердзіў двухбаковае пагадненне па будаўніцтве прадпрыемства, яго мусіць ратыфікаваць парламент.

Пасол Украіны ў Турцыі Васіль Боднар кажа, што праект "не толькі палітычны, але і практычны". Падчас будаўніцтва лятальных апаратаў могуць быць выкарыстаныя рухавікі, колы або іншыя камплектуючыя менавіта ўкраінскай вытворчасці.

"Нягледзячы на вайну, нашы кампаніі працягваюць выконваць свае абавязацельствы, — працягвае пасол. — Магчыма, не ў такіх абʼёмах, як гэта было запланавана, але не пакідаюць гэтую працу, і гэта таксама паказвае, наколькі мы адказны партнёр".

Bayraktar — гэта турэцкі ўдарны сярэдневысотны беспілотны лятальны аппарат, які можа несці да 4-х кіраваных боепрыпасаў на падвесцы і знаходзіцца ў паветры ад 12 да 24 гадзінаў. Максімальная далёкасць кіравання — да 150 км.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.