Ва Украіне пішуць, што Wargaming перавезла з Мінска ў Кіеў сотні супрацоўнікаў

Ва Украіне пішуць, што Wargaming перавезла з Мінска ў Кіеў сотні супрацоўнікаў

Кампанія Wargaming, распрацоўшчык гульні World of Tanks, перавезла з Мінска ў Кіеў 200-300 сваіх супрацоўнікаў. Пра гэта паведамляе ain.ua — украінскае інтэрнэт-выданне, прысвечанае ІТ-бізнесу, стартапам, тэхналогіям і прадпрымальніцтву. У самой кампаніі гэтую інфармацыю не пацвердзілі, але і не абверглі. Тыя ж крыніцы ўкраінскага выдання паведамляюць пра планы Wargaming перавезці ў Вільню каля 500 супрацоўнікаў разам з сем'ямі (агулам у мінскім офісе працавала каля 2 тысяч чалавек).

За апошнія два месяцы з Беларусі з-за палітычнай сітуацыі за мяжу з'ехалі тысячы айцішнікаў. Толькі ва Украіну за жнівень-верасень — 1200. Афіцыйны Мінск нервова ўспрымае гэтую эміграцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі