Урад зацвердзіў спіс аўтамабіляў для аплаты павышанага падатку

Bentley, ілюстрацыйнае фота

Bentley, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Савет Міністраў зацвердзіў пералік аўтамабіляў падвышанай камфортнасці, за які давядзецца плаціць транспартны падатак у 10-разовым памеры. Пастанова апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пералік аўтамабіляў "павышанай кафортнасці" супадае са спісам, які раней прапаноўвала Міністэрства па падатках і зборах.

У спіс увайшлі:

Audi — A8*, Q8*, R8*, RS6*, RS7*, RSQ8*, S8*, SQ8*
Aston Martin, Aurus, Bentley, Bugatti, Ferrari, Lamborghini, Maserati, McLaren, Porsche, Rolls-Royce — усе мадэлі
BMW — 7*, 8*, M5*, M6*, M7*, M8*, X6*, X7*, XM*
Cadillac Escalade
Land Rover — Range Rover, Range Rover Sport
Lexus — LC*, LS*, LX*
Mercedes-Benz — AMG Е*, AMG S*, AMG SL*, AMG G*, AMG GT*, AMG GLE*, AMG GLS*, G*, GLE Coupe*, GLS*, S*, SL*, Maybach*
Toyota — Land Cruiser 300, Sequoia

Сёлета павышаны падатак на аўто, якім не больш за тры гады, пачынаюць плаціць арганізацыі. Фізасобы будуць абавязаныя заплаціць яго ў 2025 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі