Вы тут

Урад і Нацбанк просяць вярнуць ІП магчымасць купляць за мяжой тавар за наяўныя

Анатоль Шумчанка не выключае, што гэтае рашэнне можа прывесці да развіцця ценявога рынку / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" звярнулася ва ўрад і Нацбанк з прапановай вярнуць магчымасць для індывідуальных прадпрымальнікаў набываць за мяжой тавар за наяўную валюту па здзелках, якія прадугледжваюць імпарт тавараў на суму, што не перавышае 100 базавых велічынь (гэта 2900 рублёў). З 9 ліпеня яе адмяняе пастанова, прынятая 7 красавіка 2021-га. З ёй "Перспектыва" "катэгарычная нязгодная". Лідар арганізацыі Анатоль Шумчанка лічыць, што нанесены сур'ёзны ўдар па індывідуальным прадпрымальнікам, папярэджвае пра "калапс працы ІП у гандлі".

У 2019-м ужо была спроба ўвесці такое новаўвядзенне, але ІП здолелі абараніць свае правы купляць тавар за мяжой за наяўны разлік.

"Фактычна з 9 ліпеня ні адзін ІП не зможа купіць тавар за наяўны разлік, кажа Шумчанка ў каментары БелаПАН. — Яму трэба рэгістравацца, купляць на біржы валюту за безнаяўныя грошы і пераводзіць яе за мяжу. А як гэта рабіць, калі індывідуальныя прадпрымальнікі ў Расіі і іншых краінах купляюць невялікія партыі тавараў, прычым у прадаўцоў можа і не быць разліковага рахунку?".

Анатоль Шумчанка не выключае, што гэтае рашэнне можа прывесці да развіцця ценявога рынку і зніжэння падатковых паступленняў, падаражання тавараў у 1,5-2 разы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.