Упэўніцца, што "з ім усё ў парадку", пакуль не атрымліваецца — штаб Бабарыкі

Віктар Бабарыка / Reuters

Віктар Бабарыка / Reuters

Прадстаўнік штаба Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў пракаментаваў сітуацыю з адсутнасцю інфармацыі аб стане здароўя палітзняволенага экс-банкіра. Паводле яго слоў, пераканацца ў тым, што з Бабарыкам усё ў парадку, магчымасці па-ранейшаму няма.

"Мы не змаглі чыімісьці вачыма, напрыклад, родных (вядома, што яны звычайна па відэасувязі стэлефаноўваюцца), пераканацца, што з ім усё ў парадку. Гэта прыгнятае", — завіў краўцоў у праграме "Ток". У той жа час, з ягоных слоў, "ёсць інфармацыя з калоніі, што ён у парадку". І ў штабе схільныя давяраць гэтай інфармацыі.

Краўцоў адзначыў, што ўлады сталі ізаляваць частку найбольш вядомых палітвязняў з новага года. Пра прычыны гэтага рашэння грамадству нічога невядома. "Але тут не заўсёды патрэбная логіка. Калі ты гэта можаш зрабіць, то чаму ты не робіш. Вось яны і зрабілі. Можа, дзіўна, што раней гэта было так даступна", — мяркуе Краўцоў.

Нагадаем, у красавіку стала вядома, што Віктара Бабарыку прывозілі ў лякарню Наваполацка. Супрацоўнікі клінікі ледзь яго пазналі. Некаторы час родныя і блізкія не маглі атрымаць нават інфармацыю пра месцазнаходжанне экс-банкіра. У сярэдзіне ліпеня родныя трапілі на прыём у наваполацкую калонію. Там ім пацвердзілі, што Віктар Бабарыка знаходзіцца ў іх, а таксама паведамілі аб пераводзе экс-банкіра ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Родным таксама сказалі, што здароўю Віктара Дзмітрыевіча нічога не пагражае, але ўбачыць яго не далі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі