Вы тут

Упершыню з пачатку другой хвалі выяўлена больш за 600 выпадкаў COVID-19 за суткі

Шпіталізацыя хворага ў прыёмнае аддзяленне​ / sb.by

Больш за 600 новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Беларусі за суткі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Такая вялікая колькасць хворых за дзень рэгіструецца ў краіне ўпершыню з пачатку другой хвалі.

Колькасць хворых COVID-19 да 15 кастрычніка павялічылася на 613. Пры гэтым ачунялі і былі выпісаныя 365 чалавек. Памерлі пяцёра.

Пандэмія каранавіруса скончыцца да лета 2021 года, лічаць у беларускім Міністэрстве аховы здароўя.

"Штам будзе пандэмічны паўтара года. Мы пра яго забудзем як пра пандэмічны толькі да лета наступнага года", — прыводзіць словы кіраўніка ведамства Дзмітрыя Піневіча Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.