Упершыню Кіевам агучаныя страты ўкраінскага войска ў тэхніцы за час вайны

Упершыню Кіевам агучаныя страты ўкраінскага войска ў тэхніцы за час вайны

Упершыню агучаныя страты ўкраінскага войска ў тэхніцы за час вайны. Лічбы назваў намеснік міністра абароны Украіны Уладзімір Карпенка. Паводле яго слоў, з 24 лютага 2022-га былі страчаны "каля 50 адсоткаў". "Гэта каля 1300 БМП, 400 танкаў і 700 артсістэмаў", — працягвае Карпенка.

Намеснік міністра абароны заявіў, што міжнародная дапамога задавольвае толькі 10-15% патрэбаў Узброеных сіл Украіны.

Для параўнання — Генштаб Украіны сцвярджае, што за час вайны былі знішчаныя 1456 расійскіх танкаў, 3563 бронемашын, амаль тысяча артылерыйскіх сістэмаў. Расійскі бок яшчэ ў канцы вясны заяўляў пра... 3,3 тысячы знішчаных украінскіх танкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі