Уначы ў чацвер па ўсходзе Беларусі будзе да -12

Уначы ў чацвер па ўсходзе Беларусі будзе да -12

У чацвер, 7 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы краіны пройдзе невялікі снег, мокры снег. Уначы і ўранку месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы: уначы слабы, удзень парывісты.

Уначы тэмпература паветра будзе 2-8 ніжэй за нуль, па ўсходзе пры праясненнях чакаецца 9-12 марозу. Удзень прагназуецца ад -3 да +3 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі