Уначы на 29 сакавіка Расія нанесла ўдар па ўкраінскіх электрастанцыях

Наступствы начнога ўдару па Дняпры

Наступствы начнога ўдару па Дняпры / t.me/dnipropetrovskaODA

У ноч на 29 сакавіка расійскія войскі нанеслі новы масіраваны ўдар па энергетычных аб'ектах Украіны. Як піша hromadske.ua, былі пашкоджаныя цеплавыя і гідраэлектрастанцыі.

У выніку ў Днепрапятроўскай вобласці ўжываюць аварыйнае адключэнне святла, у Харкаўскай увялі графікі пагадзінных адключэнняў.

У Каменскім раёне Днепрапятроўскай вобласці ёсць паранены: мужчыну шпіталізавалі ў цяжкім стане.

Уначы паветраную трывогу аб'яўлялі амаль ва ўсіх рэгіёнах Украіны. Расіяне атакавалі і ракетамі, і дронамі. У інтэрнэце зяўляліся звесткі пра выбухі ў Дняпры і вобласці, Чаркаскай, Хмяльніцкай, Івана-Франкоўскай і Львоўскай абласцях.

Уначы на 29 сакавіка Расія нанесла ўдар па ўкраінскіх электрастанцыях
Наступствы начнога ўдару па Дняпры / t.me/dnipropetrovskaODA
Уначы на 29 сакавіка Расія нанесла ўдар па ўкраінскіх электрастанцыях
Наступствы начнога ўдару па Дняпры / t.me/dnipropetrovskaODA

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі