Улады Беларусі ўпершыню абвясцілі “экстрэмісцкім” тэлеграм-канал СМІ

Улады Беларусі ўпершыню абвясцілі “экстрэмісцкім” тэлеграм-канал СМІ

Улады Беларусі ўпершыню прызналі “экстрэмісцкім” тэлеграм-канал СМІ. Ім стаў гомельскі “Флагшток”. Рашэнне пра гэта 8 чэрвеня прыняў суд Цэнтральнага раёна горада Мінска. 

У спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Мінінфарма гэтага канала дагэтуль няма. Інфармацыя пра прызнанне з’явілася ў тг-канале ГУБАЗіКа. 

“Ведаючы нашых сілавікоў, трэба пачакаць афіцыйнага пацвярджэння. Бо яны ж байцы і інфармацыйнага фронту: нельга выключаць, што гэта ўсё — дэзынфармацыя”, — распавядае Еўрарадыё галоўны рэдактар “Флагштока”, які папрасіў не называць яго імя “з прычын бяспекі”. 

За што сілавікі так узлаваліся на тг-канал рэгіянальнага сайта?

У рэдакцыі “Флагштока” не маюць ні адзінай здагадкі пра матывы ўладаў. 

“Сітуацыя з магчымай прычынай прыкладна такая ж, як і з прычынай блакіроўкі ў жніўні 2020 года, калі наш сайт трапіў у спіс 50 сайтаў, да якіх “Белтэлекам” абмежаваў доступ. Мы так і не даведаліся чаму”.

Незалежнае рэгіянальнае выданне “Флагшток”, назва якога адсылае да скандалу з гомельскім флагштокам за паўмільёна долараў, з’явілася на пачатку 2020 года. Рэдакцыя нават не спрабавала атрымаць рэгістрацыю ў Мінінфарма: “Разумелі, што не дадуць, таму не гублялі часу”, — кажа суразмоўца Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі