Украінскія вайскоўцы адмаўляюць, што Бахмут цалкам захоплены "вагнераўцамі". Пра гэта заявіў прадстаўнік Усходняй групоўкі войскаў ВСУ Сяргей Чараваты:
"Нашы падраздзяленні стаяць на паўднёва-заходняй частцы горада. Абароняюць гэтыя нашы пазіцыі і не даюць ворагу іх захапіць. Для ворага важна разганяць такую інфармацыйную хвалю з-за таго, што... больш за дзевяць з паловай месяцаў вораг не можа ўзяць раённы цэнтр і ў дадатак да гэтага – нясе каласальныя страты”.
Раней, 20 траўня, аб поўным узяцці Бахмута заявіў заснавальнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын.