Украінец, які заразіўся каранавірусам, адмовіўся назваць сваіх сваякоў

Украінец, які заразіўся каранавірусам, адмовіўся назваць сваіх сваякоў

Ва Украіне ў Івана-Франкоўскай вобласці ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19 памерла 56-гадовая жанчына. Яна стала трэцяй ахвярай у гэтай краіне, паведамляе hromadske.ua. У Міністэрстве аховы здароўя Украіны сцвярджаюць, што жанчына займалася самалячэннем і звярнулася да лекараў запозна. У нашай паўднёвай суседцы зарэгістраваны 21 выпадак захворвання на каранавірус.

Жыхар Жытомірскай вобласці, які заразіўся каранавірусам, адмовіўся назваць сваіх сваякоў, з якімі кантактаваў (яны сустракалі яго ў аэрапорце). Нягледзячы на тое, што за такія дзеянні прадугледжаная крымінальная адказнасць. Аднак улады збіраюцца самастойна высветліць іх асобы, каб праверыць на каранавірус. Мяркуецца, што гэта былі бацька і сын 49-гадовага мужчыны. Вядома, што прадпрымальнік вярнуўся пасля знаходжання ў Аўстрыі і Германіі. Спачатку да лекараў не звяртаўся, знаходзіўся дома ў самаізаляцыі. Цяпер хворага шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне адной з жытомірскіх бальніц. Але ён не задаволены ўмовамі і хоча пайсці дахаты. Яго не адпускаюць.

Высвятляецца, што ён вярнуўся ва Украіну разам з турыстычнай групай. Пошукам яе ўдзельнікаў займаюцца паліцыя і СБУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі