Украінец гандляваў у Магілёве марыхуанай проста з уласнага аўто

Украінец гандляваў у Магілёве марыхуанай проста з уласнага аўто

У Магілёве міліцыя затрымала гандляра марыхуанай. Грамадзянін Украіны з сапраўдным беларускім відам на жыхарства гандляваў наркотыкамі проста ва ўласным аўтамабілі. Там жа ён і захоўваў "тавар".

Праваахоўнікі атрымалі звесткі пра гандляра ў межах мерапрыемстваў па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі "Нелегал-2016". Неўзабаве атрымалася знайсці кліентаў дылера і сабраць доказы таго, што мужчына не толькі ўжывае, але і прадае марыхуану, піша БелТА.

Што праўда, падчас затрымання ў аўтамабілі ўкраінца знайшлі менш за 1 грам наркотыка, а менавіта — 0,741 грама. Яшчэ чатыры пакецікі з марыхуанай мужчына хаваў у гаражы, пад працоўнымі інструментамі.

Жыхар Магілёва затрыманы і змешчаны ў ізалятар. Яму пагражае пакаранне па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса — незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў. У залежнасці ад часткі артыкула, ён можа атрымаць да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі