Украіна закрывае большасць пунктаў пропуску на мяжы, але не вырашыла — якія

Украіна закрывае большасць пунктаў пропуску на мяжы, але не вырашыла — якія

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса Украіна вырашыла часова закрыць большасць пунктаў пропуску на мяжы. Застануцца працаваць толькі 49 з 219 наяўных. Пра гэта ў сераду заявіў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмігаль

Аднак высветлілася, што ў Дзяржаўнай памежнай службе ўвечары 11 сакавіка яшчэ не ведаюць, якія менавіта памежныя пункты плануецца закрыць. 

"Гэта будзе зацверджана рашэннем урада, таму зараз усе гэта напрацоўваецца — усе тыя крокі, якія былі агучаныя. Калі гэта будзе, я думаю, усім стане вядома, і Дзяржаўная памежная служба ў тым ліку абавязкова пра гэта паведаміць", — перадае hromadske словы спікера Памежнай службы Андрэя Дземчанкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі