Украіна часова адмовіцца ад электраэнергіі з Беларусі і Расіі

Беларуская АЭС / Еўрарадыё​
Беларуская АЭС / Еўрарадыё​

Украіна можа на некаторы час — да 1 кастрычніка — адмовіцца ад імпарту электраэнергіі з краін, якія не ўваходзяць у "Энергетычную супольнасць". Гаворка ідзе пра Беларусь і Расію.

26 мая Нацыянальная камісія, якая ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне ў сферах энергетыкі і камунальных паслуг (НКРЭКУ), павінна прыняць адпаведнае рашэнне. Пытанне ўжо ўнесена на парадак дня, паведамляецца на сайце рэгулятара.

"Абмежаваць прапускную здольнасць для імпарту электрычнай энергіі на Украіну, якая будзе прапаноўвацца на месячных і сутачных аўкцыёнах, у частцы міждзяржаўных сячэнняў паміж Украінай і дзяржавамі, якія не з'яўляюцца членамі "Энергетычнай супольнасці", да 0 МВт", — гаворыцца ў праекце пастановы.

Мяркуецца, што дакумент уступіць у сілу ў дзень яго прыняцця і будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка.

Раней у Мінэнерга Украіны казалі, што імпарт электраэнергіі пагаршае фінансава-эканамічнае становішча мясцовых кампаній, якія генерыруюць энергію.  Акрамя таго, Кіеў да 2023 года мае намер далучыцца да еўрапейскай сеткі сістэмных аператараў перадачы электраэнергіі (ENTSO-E). А адной з умоў інтэграцыі з'яўляецца наяўнасць дастатковай колькасці ўласных генерыруючых магутнасцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі