Украіна атрымала першыя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі "Гепард"

Украіна атрымала першыя тры зенітныя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі "Гепард". Яны доўгі час былі важным элементам супрацьпаветранай абароны армій Германіі, Нідэрландаў і Бельгіі. Мяркуецца, што "Гепарды" стануць сур'ёзным узмацненнем супрацьпаветранай абароны Украіны. Украінскія зенітчыкі праходзілі навучанне па кіраванні ўстаноўкамі ў Германіі.

"Гепард" знішчае паветраныя аб'екты на адлегласці ад 100 метраў да 4 км.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.