Вы тут

Удзень 8 траўня будзе да +12

8 траўня чакаецца да +12 і кароткачасовыя дажджы / БЕЛТА

У суботу, 8 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, удзень месцамі (пераважна па ўсходзе) моцны парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 1-6 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе да +9. Удзень прагназуецца 7-12 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.