У Зяленскага абваліўся рэйтынг даверу

У Зяленскага абваліўся рэйтынг даверу

Ва Уладзіміра Зяленскага абваліўся рэйтынг даверу. Нямала ўкраінцаў за апошнія месяцы расчараваліся дзейнасцю прэзідэнта, парламента і ўрада Украіны. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова і апублікаваныя ў панядзелак. З іх вынікае, што калі ў верасні 2019-га ўкраінскаму прэзідэнту Зяленскаму давяралі 79% апытаных (а на прэзідэнцкіх выбарах ён перамог з 73%), а не давяралі 13,5%, то ў лютым 2020-га адпаведна 51,5% і 41%. Лічба даверу яшчэ высокая, але пакуль не відаць, якімі захадамі прэзідэнт Украіны паспрабуе спыніць тэндэнцыю яго зніжэння. Галоўная прычына падзення папулярнасці вядомая — не выкананне абяцанняў: вайна на Данбасе не спынена, карупцыянеры за кратамі не апынуліся і г.д.

Сацыёлагі сведчаць, што самы высокі давер ва ўкраінцаў да войска (69%). Давер жа да парламента і ўрада падае — з 57% да 28%. А прапрэзідэнцкая фракцыя "Слуга народу" ў Вярхоўнай Радзе ўжо мае толькі 34% пазітыўных ацэнак і 47% негатыўных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі