У Вярхоўны суд Беларусі адправілі справу Катрука, які памёр у 2015-м у Канадзе

У Беларусі будуць судзіць мёртвых

У Беларусі будуць судзіць мёртвых / Euroradio

15 снежня генпракурор РБ Андрэй Швед адправіў у Вярхоўны суд Беларусі крымінальную справу ўкраінца Уладзіміра Катрука, які памёр у 2015-м у Канадзе ва ўзросце 93 гадоў. Яшчэ пры жыцці яго абвінавачвалі па справе спалення ў 1943 годзе беларускай вёскі Хатынь разам з яе жыхарамі. Сам Катрук гэта адмаўляў.

"У бліжэйшы час Вярхоўны суд вызначыць, якім судом будзе разглядацца гэтая крымінальная справа", — кажа Швед. І абяцае, што "далей гэтую працу будзем працягваць у дачыненні ўсіх катаў, як толькі будуць сабраныя доказы".

Раней генпракурор абяцаў перадаць матэрыялы па Уладзіміру Катруку ў суд ў лістападзе, але не паспеў. Магчыма, не атрымаецца ў яго сёлета падрыхтаваць матэрыялы яшчэ на двух чалавек.

Пра тое, што ў РБ пачнуцца завочныя суды не толькі над жывымі, але і над памерлымі, Андрэй Швед заявіў у канцы зімы. Паводле яго слоў, судзіць збіраюцца катаў, якія пазбеглі адказнасці — нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых. Бальшавіцкіх катаў судзіць не будуць — камуністычныя злачынствы ў Беларусі не расследуюцца.

У Вярхоўны суд Беларусі адправілі справу Катрука, які памёр у 2015-м у Канадзе
Уладзімір Катрук

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі