У Вільні прэзентавалі стратэгіі пераходу да Новай Беларусі

Ёсць чатыры сцэнары пераходу

Ёсць чатыры сцэнары пераходу / Euroradio

Канферэнцыя была арганізаваная Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаным пераходным кабінетам і Каардынацыйнай радай.

Таксама быў апублікаваны праект стратэгіі пераходу да Новай Беларусі для грамадскага абмеркавання.

Спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў анансаваў адкрытыя публічныя слуханні ў рамках кансультацый па стратэгіі пераходнага перыяду, якія павінны адбыцца да лютага 2024 года.

 

Чатыры сцэнары пераходу

Старшы дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі расказаў пра чатыры сцэнары пераходу да Новай Беларусі, а таксама пра інстытуцыйныя рэформы.

Ён паведаміў, што тэкст канцэпцыі прадугледжвае сістэмныя рэформы, якія дазволяць Беларусі прыйсці да ўстойлівай дэмакратыі, але не адказвае на пытанне, як менавіта прыйсці да перамогі.

Першы і найлепшы сцэнар пераходу да Новай Беларусі — перамены ў выніку перамоў. Паводле Дабравольскага, на платформе "Голас" гэты варыянт падтрымала больш за 800 тысяч беларусаў.

Перамовы — універсальны інструмент, які забяспечвае ўстойлівасць. Мы павінны дамовіцца, як будуць ажыццяўляцца перамены, якія рэформы трэба праводзіць і якім чынам забяспечыць устойлівасць. Цяпер галоўная праблема ў тым, што пры гэтым варыянце няма гатоўнасці з іншага боку.

Другі варыянт, прапанаваны Дабравольскім, — гэта перамены ў выніку ўнутранага ціску. Хоць гэтага ціску цяпер няма, ён можа ў тых ці іншых абставінах пачацца і таксама прывесці да перамоў.

Трэці сцэнар прадугледжвае перамены пад вонкавым ціскам. Гэты варыянт разглядаецца ў выпадку ўступлення Беларусі ў вайну супраць Украіны і паразы Расіі з наступнай зменай рэжыму ў Беларусі.

І апошні варыянт — гэта паступовая трансфармацыя рэжыму.

Таксама Дабравольскі паведаміў, што неабходна правесці рэформу судова-прававой сістэмы, рэформу сістэмы праваахоўных органаў, мясцовага самакіравання, бюджэтную рэформу, а таксама рэформу дзяржаўнага кіравання.

 

"Шлях да нармальнай эканомікі зойме не адзін год"

У наступным блоку эканаміст Дзмітрый Крук расказаў, што будзе адбывацца з эканомікай Беларусі пасля змены рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі