У "тэрарыстычны спіс КДБ" трапілі яшчэ два беларусы

Камітэт дзяржбяспекі / Еўрарадыё

Камітэт дзяржбяспекі дадаў яшчэ двух беларусаў у спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Гэта 39-гадовы Валерый Зіза з Мінска і 31-гадовы Сяргей Лабанок з Мінскай вобласці. Падставай для залічэння іх да "тэрарыстаў" называюцца прысуды паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).

Праваабарончы цэнтр "Вясна" адзначае, што падрабязнасці гэтых судовых працэсаў невядомыя.

У "тэрарыстычным спісе КДБ" на сёння налічваюцца 915 імёнаў. Сярод іх — 174 беларусы, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Максім Знак ды іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.