У суд перадалі справу мінчанкі, якая знялася каля Вечнага агню з БЧБ-сцягам

Свой ролік дзяўчына здымала з бел-чырвона-белым сцягам / УУС Мінгарвыканкама​
Свой ролік дзяўчына здымала з бел-чырвона-белым сцягам / УУС Мінгарвыканкама​

Крымінальная справа ў дачыненні да 28-гадовай мінчанкі К., якая абвінавачваецца ў хуліганстве і здзеках з гісторыка-культурнай каштоўнасці, перададзеная ў суд, паведамляе Генпракуратура.

У жніўні 2020 года дзяўчына знаходзілася ля манумента Перамогі ў Мінску, дзе "ў прысутнасці іншых асоб дэманстратыўна сядзела на мармуровай пліце, усталяванай на рытуальнай пляцоўцы з Вечным агнём і абеліскам", сказана ў паведамленні. 

Пасля гэтага, паводле дадзеных следства, мінчанка пачала танцаваць на элеменце помніка і бегаць па яго пляцоўцы.

Свае дзеянні абвінавачаная зняла на камеру мабільнага тэлефона, а затым размясціла відэаролік у сацсетцы Tik Tok.

Цяпер крымінальная справа па двух артыкулах КК перададзеная ў суд. Дзяўчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. У яе дачыненні пакінутая без змены мера стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, мінчанка К. хацела выкарыстоўваць сваё відэа для будучага кліпа на песню "Нас не дагоняць" ТаТу. Меркавалася, што справа абмяжуецца "адміністрацыйнай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі